28.06.2024
Дбайны гаспадар рыхтуе летам не толькі сані, але і корм для жывёлы. Зараз у Шчучынскім раёне працягваецца ўборка траў другога ўкосу. Аграрыі стараюцца нарыхтаваць дастаткова зялёнай масы, каб цалкам забяспечыць патрэбы пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Актыўная ўборка траў зараз праходзіць у КСУП “Саўгас “Вялікае Мажэйкава”. У гэтым годзе мясцовыя аграрыі плануюць нарыхтаваць 16000 тон сенажу, 24000 тон сіласу і 700 тон сена. Нарыхтоўка кармоў ідзе згодна з планам, аднак надвор’е ўсё ж уносіць свае карэктывы, адзначае дырэктар КСУП “Саўгас “Вялікае Мажэйкава” Пётр Роўба: